|
АД АЎТАРА
|
Праклён ляжыць і памнажаецца на ўсіх народах з-за непаслушэнства Богу (Быц 3:17; Друг 27:15-26; 2Летапіс 7:13-14; Ерам 26:1-6; Плач Ерам 5:7; Езэк 36:17-28; Зах 13:2). Законы пракляцьцяў, пакараньняў і дабраславеньняў дзейнічаюць як на асобных людзей, так і на народы. Многія краіны сталі на шлях уратаваньня, але ў некаторых важных пытаньнях яны застаюцца яшчэ паганьскімі. Асабліва ў палітычнай сьферы, бо парушаюць Боскую мадэль канстытуцыйнае парлямэнцкае рэспублікі, пакідаючы ў сваіх палітычных мадэлях грамадзтва такія важныя элементы паганскіх манархіяў, як інстытут прэзідэнцтва (імпэратара, генэральнага сакратара, караля…) і імпэрыі. |
| |
|
|
|
МІЛЬЁНАМ АХВЯРАЎ МАНАРХІЯЎ ПРЫСЬВЯЧАЕЦЦА
|
Сайт прысьвячаецца Ісусу Хрысту, бязгрэшнаму чалавеку, Боскаму Сыну і Збаўцу чалавецтва ад грахоўнага рабства, які стаў самай вядомай ахвярай дзяржаўнае і імперскае манархіяў, праз якія д’ябла парабаціў народы. Дастаткова ўзгадаць, як д'ябла абяцаў аддаць усе належачыя яму царствы зямлі, калі толькі Ісус паклоніцца яму. У Бібліі апісана і вядома з гісторыі, як слугі манархіяў зьдзекваліся і забівалі Хрыста, прарокаў і іншых праведнікаў. З самага пачатку Слова Боскае навучае нас таму, што імпэрскія ды іншыя манархіі - гэта ня Боскія мадэлі грамадзтва, бо Бог выступаў супроць іх і разбураў іх: |
| |
|
|
|
ТЭАЛЯГІЧНАЯ ДЭМАКРАТЫЯ БЫЛА І БУДЗЕ НА БЕЛАРУСІ І ВА ЎСІМ СЬВЕЦЕ!
|
(са спасылкамі на Біблію)
Бог стварыў канстытуцыйную парлямэнцкую рэспубліку ў Ізраіле на 300 гадоў раней за спробы дэмакратыі ў Грэцыі! |
| |
|
|
|
ГРАМАДЗТВУ НЕАБХОДНЫ РЭФОРМЫ ПА БОСКАЙ МАДЭЛІ
|
Спробы рэфармаваць грамадзтва па Боскай мадэлі ўжо былі і мелі посьпех. Рэфармаваньне грамадзтва па Боскай мадэлі было пачатае ў 9 стагодзьдзі ў Англіі і пашыранае ў паўночнай і цэнтральнай Эўропе ў 13-16 стст, у тым ліку ў тагачаснай Беларусі – у Вялікім Княстве Літоўскім. Пазьней частка Біблейскіх прынцыпаў пабудовы грамадзтва былі закладзеныя і ў заканадаўствы, палітыку, эканоміку, культуру іншых краінаў. Некаторыя людзі лічылі іх утапічнымі і нават варожымі ў адносінах да манархіяў. Аднак Бог спрыяў разьвіцьцю тых краінаў, у якіх былі праведзеныя гэтыя рэформы. І зараз гэтыя краіны самыя разьвітыя, моцныя і заможныя, нават тыя, якія ня маюць вялікіх запасаў прыродных рэсурсаў. |
| |
|
|
|
БОСКАЯ МАДЭЛЬ ПАСЬПЯХОВАГА КІРАВАНЬНЯ ГРАМАДЗТВАМ
|
(складзеная ў адпаведнасьці са Словам Боскім і са спасылкамі на Біблію); У артыкуле апісаныя духоўныя і грамадзкія функцыі структураў Боскае мадэлі грамадзтва. Іх выкананьне патрэбнае для ўратаваньня народаў ад пракляцьцяў і пакараньняў, для атрыманьня Боскіх і чалавечых дабраславеньняў. |
| |
|
|
|
НАРОД І НАЧАЛЬНІКІ ПАВІННЫ ПАКАЯЦЦА!
|
Пракляцьці ляжаць на нашым народзе за адыход ад веры ў Бога, за парушэньне Боскіх законаў і волі, за пакланеньне камуністычным ды іншым ідалам. Чалавечыя пракляцьці ляжаць і на начальстве, якое не выконвае Боскую волю па служэньні народу, а вымушае народ служыць сабе. Каб Бог вызваліў народ ад пракляцьцяў і пакараньняў, неабходна пакаяньне. Пакаяньне прадугледжвае адрачэньне ад грахоўных злачынстваў. Яшчэ не адзін камуніст нават з дэмакратычнай апазыцыі не пакаіўся ў масавых злачынствах супроць народу, за гвалт, генацыд і зьдзекі, якія ладзілі камуністычныя начальнікі на працягу 80 гадоў. Ня каяцца і сучасныя чыноўнікі, якія пасьлядоўна праводзяць амаль тую самую антынародную бязбожную палітыку, што і былыя камуністы… |
| |
|
|
|
МАЛІТВА ЗА ДУХОЎНАЕ І ГРАМАДЗКАЕ ЖЫЦЬЦЁ БЕЛАРУСІ І ЎСІХ КРАІНАЎ
|
(малітва за збаўленьне народаў ад пракляцьцяў і пакараньняў, складзеная ў адпаведнасьці са Словам Боскім і са спасылкамі на Біблію) Гэтая малітва - унікальная, якая можа дапамагчы пазбаўляцца пракляцьцяў і пакараньняў, без вайны вызваляцца ад дыктатарскіх рэжымаў, ратаваць краіны ад агрэсіі, грахоўнага рабства і паганьскіх мадэляў грамадзкага жыцьця. Яна можа выклікаць пакаяньне ў людзей, якія не жывуць па Боскіх законах. Бо на народах, якія жывуць не па законах Боскіх, ляжаць Боскія і чалавечыя пракляцьці. |
| |
|
|
|
БІБЛІЯ ПРА ЛЮБОЎ, ЛІТАСЬЦЬ І СЯМЬЮ. БІБЛЕЙСКАЯ ЛІРЫКА
|
1. БІБЛІЯ ПРА ЛЮБОЎ І ЛІТАСЬЦЬ 2. БІБЛІЯ ПРА СЯМЬЮ 3. БІБЛЕЙСКАЯ ЛІРЫКА |
| |
|
|
|
ПАРТЫЙНЫХ РАСКОЛАЎ МОЖНА ПАЗЬБЕГНУЦЬ! РАСКОЛАТЫЯ ПАРТЫІ З АДНОЛЬКАВАЙ ІДЭАЛЁГІЯЙ МОЖНА АБ’ЯДНАЦЬ!
|
Працэс падзелу партыяў пачаўся даўно. БНФ раскалоўся на дзьве партыі, вядомыя ў народзе, як “партыя Пазьняка” і “партыя Вячоркі”. Яе частка сыйшла за Мілінкевічам. Сацыял-дэмакраты падзялілі “Партыю Ткачова” на партыі Статкевіча і Шушкевіча-Трусава. Кароль са сваёй фракцыяй утварыў асобную партыю. Асноўная частка партыі Статкевіча разьвіталася зь ім і здолела аб’яднацца з “партыяй Караля” пад кіраўніцтвам Казуліна. Статкевіч стварыў ізноў асобную партыю. “Партыя Шушкевіча” засталася аўтаномнай. У “партыі Казуліна” на пачатку 2008 пачаў вызрываць раскол. Спыніць расколы і аб’яднаць партыі магчыма толькі з дапамогай Бога і Ягонага Слова – Бібліі! |
| |
|
|
|
Я СТАЯЎ ДА КАНЦА ЗА ПРАЎДУ, СВАБОДУ І ТЭАЛЯГІЧНУЮ ДЭМАКРАТЫЮ!
|
Успамін удзельніка намётавага гарадку 2006 году ў Менску |
| |
|
|
|